Від друзів з Білорусі

920
Від друзів з Білорусі

УКРАІНА ДЫ БЕЛАРУСЬ

Сябры, вы нас у госці запрашалі,
І нам хацелася пабачыць усіх ізноў.
Таму да вас мы сёння завіталі,
Каб нам пагутарыць і прывітаць сваіх сяброў.
Шапоча бор трывожна ў белавежы,
Даносіць гаркаваты пах вайны,
І калі сёння паміж намі межы,
Няма ў гэтым нашае віны.
Палае вогнішча на ўсходзе Украіны,
Ні міру, ні спакою тут няма,
І плача маці, пахаваўшы сына,
Не ведае, як будзе жыць сама.
Мы хлеб і сэрца – усё аддаць гатовы
Сябрам, што нечакана апынуліся ў бядзе,
Вы ведайце: усё гэта не пустыя словы,
Не здрадзяць беларусы вам ніколі і нідзе.
Мы будзем разам – Беларусь ды Украіна,
Ніхто не зможа нас перемагчы,
Хай не палохае вас цяжкая хвіліна,
Бо мы адразу прыйдзем, каб дапамагчы.
Хай слёзы высахнуць ва ўсіх жанчын на свеце,
І бусел у мірным небе хай ляціць,
Хай весела заўжды смяюцца дзеці,
А сонца прамяніста зіхаціць.
Ты гора і бяды пазбавіцца павінна,
І скінуць з плеч далоў пакут ваенных груз.
Квітней, нібыта сад, сяброўка-Украіна,
А разам з ёй і ты, радзіма-Беларусь.
 

Дзіна Кірылава
Наши партнеры
Похожие новости